Беларуская Служба

Беларуснафта сёлета  адкрые 180 электразарадных станцый

12.03.2020 17:02
Наяўная сетка ЭЗС у краіне можа абслугоўваць да 9000 электракараў.
Podczas dzisiejszej sesji wartość rynkowa koncernu Tesla osiągnęła 51 miliardów 170 milionów dolarów, czyli o 60 milionów więcej niż wartość General Motors.
Podczas dzisiejszej sesji wartość rynkowa koncernu Tesla osiągnęła 51 miliardów 170 milionów dolarów, czyli o 60 milionów więcej niż wartość General Motors. Wikimedia Commons, Jeff Cooper (jecoopr)

"Беларуснафта" плануе сёлета адкрыць 180 хуткіх электразарадных станцыяў (ЭЗС). Такую лічбу назвалі ў прэс-службе прадпрыемства, перааде Еўрарадыё.

Ад пачатку года кампанія адкрыла 13 такіх станцыяў. Такім чынам, цяпер яе сетка налічвае 251 ЭЗС. Гэта болей, чым электрамабіляў у краіне. "Сёння на кожны электракар прыпадае 1,4 станцыі. Напрыклад, ва Украіне — 14 электрамабіляў на адну ЭЗС", — кажуць у прэс-службе "Беларуснафты".

Наяўная сетка ЭЗС у краіне можа абслугоўваць да 9000 электракараў. У яе ўваходзяць два тыпы станцый — з хуткай і экспрэс-зарадкай. На станцыях тыпу Mode 3 электрамабіль можна зарадзіць за 6-8 гадзін. Для зарадкі на тую ж адлегласць на Mode 4 патрабуецца менш за гадзіну.

эж